16 красавіка ў Мінску на базе ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе» прайшоў заключны дзень першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёрак і юніёраў 2007 года нараджэння і маладзей па настольным тэнісе.
16.04.2026

Сярод юніёраў не было роўных нашаму выхаванцу Шутаву Нікану, які ў пары са спартсменам з Брэста ўпэўнена ўзяў верх 3:0 над парай, у складзе якой быў таксама наш выхаванец РАЖЧАНКА Арсеній.
Фінал адзіночнага разраду сярод юніёраў атрымаўся чыста Гомельскім.

Такім чынам спартсмены Гомельшчыны заваявалі на юніёрскім рэспубліканскім першынстве 2 залатыя і чатыры сярэбраныя медалі.

Віншуем пераможцаў, прызёраў першынства і трэнераў, якія рыхтавалі іх да гэтага важнага старту. Ужо 18 красавіка Нікан прыме ўдзел у міжнародным турніры сусветнай серыі WTT Feeder Senec 2026 у Славакіі.