Плаванне

ac57FsFR56qnb0TecRFJHFmgsy20gRelCazJ5L7jiVi6ugV8ityYy0KEWg1y_Y8T5oKGLl7ZPNwuTxlg_iHCcLE8.jpg

У праграму Алімпійскіх гульняў плаванне ўключана з 1896 (жаночыя дыстанцыі з 1912 года).

У 1948 годзе падчас правядзення Алімпіяды ў Лондане (Вялікабрытанія) была створана Міжнародная федэрацыя плавання (далей – FINA), якая аб'ядноўвае ў цяперашні час 204 нацыянальныя федэрацыі.

Інтарэсы беларускіх спартсменаў плыўцоў у FINA з 1992 года прадстаўляе ГА «БФП».

Па выніках выступленняў беларускіх спартсменаў, а таксама з прычыны значнасці і медалеемкасці (на чэмпіянатах свету і Еўропы разыгрываецца 46 камплектаў медалёў, на Алімпійскіх гульнях – 37, з іх 35 – у басейне, 2 – на адкрытай вадзе) плаванне прызнана прыярытэтным відам спорту у Рэспубліцы Беларусь.

Праграма спаборніцтваў па плаванні:

у басейне (50м.) складаецца з 42 дысцыплін: 35 алімпійскіх (28 індывідуальных відаў праграмы і 7 эстафет) і 7 неалімпійскіх (6 індывідуальных відаў праграмы і 1 эстафета);

у басейне (25м.) складаецца з 46 дысцыплін (34 індывідуальныя віды праграмы і 12 эстафет на чэмпіянатах свету) і з 40 дысцыплін (34 індывідуальныя віды праграмы і 6 эстафет на чэмпіянатах Еўропы).

На аддзяленні працуюць13 штатных трэнераў-выкладчыкаў па спорце.

Праходзяць падрыхтоўку 323 спартсмены, сфарміравана 36 бюджэтных груп.

Гонар нашай установы – удзельнік Алімпійскіх гульняў у Афінах (2004 г.) і Пекіне (2008 г.), чэмпіён і рэкардсмен Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа па плаванні – Станіслаў Невяроўскі; удзельніца першынстваў свету і Еўропы сярод юніёраў, Еўрапейскага алімпійскага фестывалю моладзі, чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Рэспублікі Беларусь – Юлія Зубіна; удзельнік чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (2019 г.), чэмпіён Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Рэспублікі Беларусь – Антон Кнышаў; чэмпіёны Рэспублікі Беларусь, майстры спорту Рэспублікі Беларусь – Дзмітрый Кухарэнка і Яўген Бубенін;

сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі і пераможца першынства Рэспублікі Беларусь, майстар спорта Рэспублікі Беларусь – Уладзімір Мамекін.  

Тэлефоны для даведак: 22-53-68 (навучальна-метадычны аддзел)



246006, г.Гомель,
вул.Мазурава, 114
Рэжым працы
пн-пт: 6.00-22.00,
сб,вс 7.00-22.00
РУС
БЕЛ