Тэніс

2.jpg

Тэніс у Гомельскай вобласці культывуецца ў дзвюх установах:

дзяржаўная ўстанова «Гомельскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» і дзяржаўная ўстанова «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву № 1 г.Светлагорскага раёна».

На аддзяленні працуюць10 штатных трэнераў-выкладчыкаў па спорце.

Праходзяць падрыхтоўку 333 спартсменаў - навучэнцаў. Сфарміравана 32 бюджэтныя групы.

 

У 2025 годзе ў склад зборнай і нацыянальнай каманд Рэспублікі Беларусь па тэнісе ўваходзяць 6 спартоўцаў- выхаванцаў установы.

Лепшыя спартыўныя вынікі спартоўцаў- навучэнцаў:

Жарын Дзяніс удзельнік Кубка ДЭВІСА

Банькоў Мікалай –удзельнік каманднага і асабістага Першынства Еўропы, Чэмпіянату Еўропы.

Рыжанкоў Данііл удзельнік каманднага Першынства Еўропы

Хамуцянская Дар'я ўдзельнік Чэмпіянату Еўропы (2 месца),ўдзельніца гульняў БРЫГС 2024 (2 месца)

Манжос Уладзіслава ўдзельнік каманднага Першынства Еўропы

Бульбянкоў Станіслаў удзельнік каманднага Першынства Еўропы

Хамротаў Аляксей удзельнік Еўрапейскага Юнацкага алімпійскага фестывалю.

Фаміна Уладзіслава ўдзельніца каманднага першынства Расіі (2 месца)

Матэрыяльна- тэхнічная база цэнтра алімпійскага рэзерву

-5 адкрытых тэнісных кортаў. З іх 2 – з грунтавым пакрыццём, 3 – з пакрыццём «штучная трава»;

- паветраапорнае спартыўнае збудаванне – 5 кортаў з пакрыццём «Тэрафлекс».

У розны час на кортах дзяржаўнай установы «Гомельскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» майстар-класы правялі:

- майстар спорту міжнароднага класа, фіналіст Уімблдонскага турніру, паўфіналіст Кубка Дэвіса, лаўрэат ордэна «За асабістую мужнасць» Уладзімір Валчкоў;

- зорка сусветнага тэніса Марыя Шарапава – экс-першая ракетка свету, шматразовая пераможца турніраў WTA, у тым ліку найпрэстыжных турніраў серыі «Вялікага Шлема» - US OPEN, AUSTRALIAN OPEN, FRENCH OPEN і WIMBLDONа;

- старшы трэнер жаночай нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь Аляксандр Скрыпко і капітан зборнай каманды дзяўчат да 16 гадоў Рэспублікі Беларусь Яўген Лаўрэнаў;

- выхаванец Гомельскай школы тэніса Сяргей Бетаў.

Гэта работа садзейнічае фарміраванню ў дзяцей і моладзі навыкаў здаровага ладу жыцця, далейшаму развіццю тэніса ў Гомельскай вобласці, выхаванню маладых таленавітых спартсменаў, стварае ўмовы для правядзення на базе Цэнтра на высокім арганізацыйным узроўні рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па тэнісе.

Тэлефоны для даведак: 56 15 35 (навучальна-метадычны аддзел)



246006, г.Гомель,
вул.Мазурава, 114
Рэжым працы
пн-пт: 6.00-22.00,
сб,вс 7.00-22.00
РУС
БЕЛ