Настольны тэніс

H4VRSrE43x6qfTfVWgzmfKRwf98isyfEbeLDj8LTGPHuTy6ZjJ8QhlXs1TYcmLXHmEmR7-tI4RRQtDZXQp6vIxXb.jpg

Аддзяленне тэніса настольнага адкрыта ў лістападзе 2014 года. 2 студзеня 2019 года ў сувязі з ліквідацыяй дзяржаўнай установы «СДЮШАР №2 г.Гомеля» аддзяленне настольнага тэніса было перададзена ва ўстанову «Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе».

З 6 студзеня 2022 года аддзяленне было перададзена з установы «Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе» у дзяржаўную ўстанову «Гомельскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» у сувязі з рэарганізацыяй.

На аддзяленні працуюць пяць штатных трэнераў-выкладчыкаў па спорце і два трэнеры-сумяшчальнікі.

Праходзяць падрыхтоўку 111 спартсменаў, з іх 1 майстар спорту Рэспублікі Беларусь, 5 кандыдатаў у майстры спорту Рэспублікі Беларусь, 15 спартсменаў-навучэнцаў маюць I разрад, 53 – масавыя разрады.

Лепшыя спартовыя вынікі аддзялення:

Шутаў Нікан – МС РБ па тэнісе настольным, бронзавы прызёр Гульняў краін БРІКС і Першынства Еўропы, неаднаразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь

Ражчанка Арсенiй – МС РБ па тэнісе настольным, бронзавы прызёр Гульняў краін БРІКС

Ляхаў Максім – МС РБ па тэнісе настольным, прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў

Мельнікава Аліна – МС РБ па тэнісе настольным, прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў

Сухаркава Дар'я – КМС РБ па тэнісе настольным, удзельніца Першынства Еўропы

Тэлефоны для даведак: 56 15 35 (навучальна-метадычны аддзел)



246006, г.Гомель,
вул.Мазурава, 114
Рэжым працы
пн-пт: 6.00-22.00,
сб,вс 7.00-22.00
РУС
БЕЛ