Фрыстайл

SR1hTm4fFbt4bpUyZQmlb7wcr0Uz3eMSHLARkyI1dLo-aG7wibzeIJnK6Xw-APKCfW1pkLf-RC2av_mtNeh1MmC8.jpg
Фрыстайл з'яўляецца адным з самых маладых зімовых алімпійскіх відаў спорту. Фрыстайл (лыжная акрабатыка) – гэта выкананне спартсменам акрабатычных скачкоў на лыжах са спецыяльна падрыхтаваных трамплінаў.

У 2021 годзе Беларускаму фрыстайлу споўнілася 35 гадоў. Менавіта 21 снежня 1986 года лічыцца афіцыйнай датай узнікнення лыжнай акрабатыкі, як віду спорту ў Беларусі.

Аддзяленне па фрыстайлу ў дзяржаўнай установе «Гомельскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» адкрыта з лютага 2014 года.

 Лепшыя спартсмены - фрыстайлісты Гомельскай вобласці – - гэта спартсмены - выхаванцы трэнераў-выкладчыкаў Яськовай Ганны Генадзеўны і Федзькінай Наталлі Аляксандраўны. Сярод іх:

Галаў Рэнат - бронзавы прызёр міжнародных спаборніцтваў «Кубак Чэмпіёнаў» па фрыстайле ў складзе змешанай каманды (г. Масква 2023г.), пераможца адкрытага Кубка Беларусі (2024 г.).

Краўчанка Максім - пераможца Кубка і першынства Беларусі.

Івароўская Рэната - пераможца Этапа Кубка Еўропы і першынства Беларусі, фіналістка Міжнародных спаборніцтваў «Кубак Чэмпіёнаў» Расійская федэрацыя (г. Масква)

Вазнюк Станіслаў - бронзавы прызёр адкрытага Кубка Беларусі і сярэбраны прызёр Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па фрыстайле (2024 год), пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў на прызы БФФ па спецыяльнай рухальнай падрыхтоўцы.

Чарапнёва Дар'я - пераможца адкрытага Кубка Беларусі, прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў на прызы БФФ па спецыяльнай рухальнай падрыхтоўцы

Юрэвіч Анастасія – бронзавы прызёр адкрытага Кубка Беларусі (2024г.), неаднаразовы прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў на прызы БФФ па спецыяльнай рухальнай падрыхтоўцы

Тэлефоны для даведак: 22-53-68 (навучальна-метадычны аддзел)

 
246006, г.Гомель,
вул.Мазурава, 114
Рэжым працы
пн-пт: 6.00-22.00,
сб,вс 7.00-22.00
РУС
БЕЛ