Сінхроннае плаванне

У Рэспубліцы Беларусь плаванне сінхроннае развіваецца з 1982 года, калі ў г. Мінску ўпершыню была створана спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа. У верасні 2017 года ў г. Гомелі адкрыта аддзяленне на базе Гомельскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву.
Пачынаючы з 1993 года нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь паспяхова выступае на афіцыйных спаборніцтвах.
На Алімпійскіх гульнях у Сіднэі ў 2000 г. (Гульнях XXVII Алімпіяды) упершыню быў прадстаўлены нацыянальны дуэт Рэспублікі Беларусь. На наступных Алімпійскіх гульнях (за выключэннем 2012 года) беларускія сінхраністкі адстойвалі гонар краіны ў праграме «дуэт».
На сённяшні дзень плаванне сінхроннае прадстаўлена на чэмпіянатах свету, Еўропы сярод юніёраў і ва ўзроставай падгрупе 13-15 гадоў.
На Алімпійскіх гульнях разыгрываецца 2 камплекты медалёў:
дуэт – сума дзвюх праграм: тэхнічная і адвольная;
група – сума дзвюх праграм: тэхнічная і адвольная.
Аддзяленне па плаванні сінхронным у дзяржаўнай установе «Гомельскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву» адкрыта з 1 верасня 2017 года.
Тэлефоны для даведак: 22-53-68 (навучальна-метадычны аддзел)