Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы "Кубак касманаўтыкі".

10.04.2026
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы "Кубак касманаўтыкі".
У Віцебску ў 19-ы раз праходзілі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы «Кубак касманаўтыкі». Турнір, прымеркаваны да Дня касманаўтыкі, сабраў каманды з шасці гарадоў Беларусі-Мінска, Баранавічаў, Магілёва, Вілейкі, Гомеля і Віцебска. Таксама за ўзнагароды спаборніцтваў змагаліся спартсмены з расійскага Калінінграда.
Гомельскі абласны комплексны цэнтр прадстаўляла Жаночая пара ў складзе Кукса Паліны і Фёдаракавай Кацярыны.
Дзяўчынкі заваявалі сярэбраныя медалі, саступіўшы спартсменкам з Расійскай Федэрацыі.

кубок космонавтики.jpg

Віншуем спартсменак і трэнераў, якія забяспечваюць іх падрыхтоўку, з паказанымі вынікамі і жадаем далейшага ўдасканалення спартыўнага майстэрства і дасягненняў новых вышынь.
Да спісу навін
246006, г.Гомель,
вул.Мазурава, 114
Рэжым працы
пн-пт: 6.00-22.00,
сб,вс 7.00-22.00
РУС
БЕЛ