Падзяка ТАА "Фрешпак Солюшенс"!

10.04.2025
Падзяка ТАА "Фрешпак Солюшенс"!
У сакавіку 2025 года ў Гомельскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву была ўсталяваная каса самаабслугоўвання, якая дазваляе наведвальнікам атрымліваць інфармацыю пра паслугі цэнтра і аплачваць іх хутка і зручна. Гэта новаўвядзенне стала даступным цэнтру дзякуючы спонсарскай дапамозе ТАА "Фрешпак Солюшенс " і генеральнаму дырэктару Пахомаву Уладзіміру Дзмітрыевічу.
За паўтара месяца працы касы самаабслугоўвання наведвальнікі ацанілі перавагі прылады: каля паловы аплат праходзяць праз касу самаабслугоўвання, што дазваляе павысіць камфорт і зручнасць пры аплаце асноўных паслуг цэнтра, а таксама зэканоміць час наведвальнікаў, паменшыць чэргі ў гадзіны максімальных нагрузак.
Ад імя кіраўніцтва цэнтра і нашых наведвальнікаў выказваем вялікую падзяку кампаніі ТАА «Фрешпак Солюшенс» у асобе генеральнага дырэктара Пахомава Уладзіміра Дзмітрыевіча!  
Мы высока цэнім Ваш уклад у развіццё нашай установы!
Да спісу навін
246006, г.Гомель,
вул.Мазурава, 114
Рэжым працы
пн-пт: 6.00-22.00,
сб,вс 7.00-22.00
РУС
БЕЛ