Віншуем з Днём вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!!!
26.11.2025
Віншуем з Днём вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!!!
26 лістапада — святы дзень для ўсіх гамяльчан, які стаў святам урачыстасці духу нашага народа. Менавіта ў гэты дзень наш абласны цэнтр скінуў з сябе страшныя кайданы нацысцкай акупацыі. Гэта адна з найбольш значных дат у гістарычным летапісе нашага горада. Колькі б ні прайшло эпох, ні змянілася б пакаленняў, на нашай зямлі гэты дзень будзе самым галоўным святам горада!
Мы ніколі не забудзем аб тых пераможных бітвах, аб ратным подзвігу воінаў, якімі камандавалі славутыя палкаводцы.