ВЫНІКІ ПЕРШЫНСТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДА 12, ДА 14 ГАДОЎ.

26.05.2025
ВЫНІКІ ПЕРШЫНСТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДА 12, ДА 14 ГАДОЎ.
25 мая на кортах сталічных тэнісных цэнтраў "РЦАП па тэнісе" і "ГЦАР па тэнісе" завяршылася Першынство Беларусі па тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат ва ўзроставых катэгорыях да 12 і да 14 гадоў.

Віншуем спартсменаў Гомельскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву Міхно ВАРВАРУ, якая заваявала трэцяе месца ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчынак да 12 гадоў, Баркова АРСЕЯ, які заняў трэцяе месца ў адзіночным разрадзе, чацвёртае месца ў парным разрадах сярод юнакоў да 14 гадоў. Выхаванка цэнтра Жарыкава Даніэла ў адзіночным разрадзе заваявала сярэбраны медаль.

Віншуем спартсменаў з заслужанымі перамогамі і жадаем далейшых поспехаў на тэнісных кортах!
Да спісу навін
246006, г.Гомель,
вул.Мазурава, 114
Рэжым працы
пн-пт: 6.00-22.00,
сб,вс 7.00-22.00
РУС
БЕЛ