Ёлка жаданняў.
Калектыў дзіцячага сада ў асобе загадчыка Макарэвіч Людмілы Анатольеўны сустрэлі гасцей з канцэртнай навагодняй праграмай, удзельнікамі якой з'яўляліся дзеці і навагоднія казачныя персанажы. Хлопцы спявалі песні, танцавалі, шчыра перажывалі за казачных персанажаў, дарылі радасныя эмоцыі прысутным.

У канцы канцэртнай праграмы Аляксей Леанідавіч уручыў дзецям падарункі і павіншаваў з навагоднімі святамі, пажадаў здароўя, цудаў кожны дзень, насычанага і радаснага дашкольнага жыцця. Калектыву дашкольнай установы выказаў падзяку за цёплы прыём, бясцэнную працу, штодзённы ўклад у развіццё дзяцей. Пажадаў усім моцнага здароўя і творчых ідэй.
Дабрыня, міласэрнасць, радасць і перажыванні за іншых ствараюць аснову чалавечага шчасця. Не шкадуйце часу для дабра, дорыце яго сёння заўтра і заўсёды!